Demo

The Regreening · Першыя крокі

Падрыхтоўка глебы, пасеў, паліў, збор матэрыялаў і стабілізацыя жытла.

The Regreening
© Positive Impact Games

Рыхленне зямлі

Каб падрыхтаваць зямлю, падыдзі да яе і націсні левую кнопку мышы. Матыкай можна апрацоўваць толькі дзялянкі Пустэчы.

Пасеў насення

Выберы насенне на панэлі хуткага доступу і пасей яго левай кнопкай мышы ў падрыхтаваную зямлю. Насеньне можна сеяць на любой дзялянцы, акрамя Пустэчы.

Паліў

З палівальніцай у руках, навядзі мыш на расліну і палей яе левай кнопкай. Калі ў палівальніцы не засталося вады, падыдзі да вады і націсні ды трымай [E], каб зноў набраць.

Сухая зямля

Жоўтыя плямы на зямлі кажуць, што раслінам патрэбная вада. Інакш яны перасохнуць і загінуць.

Як карыстацца кошыкам

Кошыкам можна збіраць насенне са сталых расьлін. Калі расліна мае насенне, гэта відаць па зялёных іскрынках вакол яе. Вазьмі кошык і клікні па гатовых раслінах, каб сабраць насенне.

Адраджэнне стацыі

Усталёўваючы стацыю, глядзі на яе межы, бо яны паказваюць, колькі месца будуць мець жывёлы. Калі ўсталюеш, націсні [E], каб адкрыць звесткі пра стацыю і даведацца, што патрэбна жывёлам.

Стабілізацыя дзялянак

Стацыі памагаюць стабілізаваць асяроддзе вакол сябе. Калі стацыя адроджаная, жывёлы самі за ёй даглядаюць. Але калі прыбраць патрэбныя ім расліны, стацыя становіцца нестабільнай і можа знікнуць.

Майстраванне

Каб майстраваць рэчы, падыдзі да варштата перад хатай і скарыстайся ім. Калі не хапае складнікаў, шукай іх у капсулах часу ці кучах сьмецця. Мэблю можна ставіць толькі ў хаце.

Вогнішча

Напрыканцы дня каля вогнішча можна сустрэцца з сябрамі. Уначы свет адпачывае: расліны не растуць, вада не выпараецца.

Каб пачаць новы дзень, папярэдні трэба скончыць каля вогнішча.