Demo

The Regreening · Расліны і інструменты

Знайдзіце звесткі пра расліны, матыку, кошык і палівачку.

The Regreening
© Positive Impact Games
Гваздзік шызаваты

Гваздзік шызаваты

Сапраўдны магніт для жыцьця на лугах: прываблівае пчол і матылькоў сваімі яркімі фарбамі ды салодкім водарам.

Плюшч звычайны

Гэты верхалаз цягнецца да зорак: ён лёгка ўзбіраецца па высокіх сценах. Служыць прытулкам для жывёл, а лісце ў яго зялёнае цэлы год.

Пырнік паўзучы

Пырнік паўзучы

Чэмпіён выжываньня! Ідэальна пакрывае глебу і збірае ранішнюю расу. Распаўзаецца па зямлі, як плёткі ў маленькім мястэчку.

Дзьмухавец

Дзьмухавец

Гэтыя сонечна-жоўтыя кветкі і пухнатыя кругляшы парашуцікаў заўсёды з’яўляюцца, дзе не чакаеш. Дзьмухні — і тваё жаданне паляціць разам з насеннем.

Бузіна

Бузіна

Гэты куст расце павольна, але яго цёмныя ягады вартыя чакання. Птушкі частуюцца імі з задавальненнем, але млекакормячыя могуць атруціцца.

Вольха чорная

Дабрадушны волат і ўлюбёны сусед: дае цень і прытулак жывёлам, а зямлю вакол сябе ўзбагачае для іншых расьлін.

Бук лясны

Бук лясны

Адзін з волатаў эўрапейскіх лясоў, бо вырастае да 40 метраў! Носіць гладкую срэбна-шэрую кару, а ягонае насеньне завуць букавымі арэшкамі.

Ляшчына

Ляшчына

Куст, які надзвычай добра прыжыўся па ўсёй Эўразіі. Яе арэхі — важная ежа для мноства жывёл, у тым ліку і людзей.

Бяроза пушыстая

Славіцца мяккімі пушыстымі галінкамі ды бела-шэрай карою, на якой выступаюць грубаватыя чорныя расколіны.

Сланечнік

Сланечнік

Стаіць высока, глядзіць далёка, ды свой вялікі жоўты твар паварочвае ўслед за сонцам, як сапраўдны маяк радасці. Семечкі яго любяць і птушкі, і людзі.

Канюшына паўзучая

Прыродны талісман удачы! Падтрымлівае здароў'е глебы і корміць насякомых і млекакормячых сваім сакавітым лісцем і салодкім нектарам.

Шыпшына іглістая

Калючая прыгажуня! Яе духмяныя пялёсткі вабяць апыляльнікаў, а ягады — частаванне для птушак. Толькі ў чалавека ад іх свярбяць рукі.

Матыка

Матыка

Каб узрыхляць цвёрдую зямлю, разграбаць кучы смецця ды прыбіраць расліны.

Кошык

Кошык

Каб збіраць насенне.

Палівальніца

Палівальніца

Каб набіраць ваду і паліваць расліны.